Дзень роднай мовы!

Дата: 21 февраля 2025 в 15:24
Автор: Козлов В. А.
137 просмотров

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы.

У нашай школе таксама прайшлі святочныя мерапрыемствы.

У фае дзяцей і дарослых сустракалі вучні пачатковай школы з віншаваннямі і пажаданнямі на роднай мове.

У 5-ых і 6-ых класах прайшла інфармацыйная гадзіна "Як гэта было" пра гісторыю свята, у 7-ых-8-ых класах была праведзена гульня " Размаўляй са мой па-беларуску!", у 9-ым класе вучні пісалі міні-сачыненне "Мову сваю, песню сваю я да грудзей прытульваю...", у 11-ым і 10-ым класах прайшоў чэлендж " Пажаданні роднай мове".

Таксама ва ўсіх класах прайшлі інфармацыйныя хвілінкі "Як ты дорага мне, мая родная мова!"
Будзем спадзявацца, што вучні будуць і  далей цікавіцца скарбамі роднай мовы і адчуваць сябе сапраўднымі беларусамі!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.