Тыдзень беларускай мовы пад назвай "Як ты дорага мне, родная мова!"

Дата: 17 марта 2025 в 12:21
Автор: Козлов В. А.
23 просмотра

З 10 па 15 сакавіка ў ДУА "Сярэдняя школа № 34" прайшоў Тыдзень беларускай мовы пад назвай "Як ты дорага мне, родная мова!".

На працягу тыдня вучні 5-11 класаў мелі магчымасць паказаць сваё валоданне беларускай мовай ў разнастайных мерапрыемствах. Так, для вучняў 7-х класаў была арганізавана гульня "Чароўны куфэрак", а 8-класнікі і 9-класнікі прынялі ўдзел у тэматычных  КВЗ "Скарбонка мовы", 10-ты клас  паўдзельнічаў у віктарыне "Гавары са мной па-беларуску".

У бібліятэцы школы была арганізавана кніжная выстава "Сэрцам роднага слова краніся!", дзе былі прадстаўлены кнігі беларускіх пісьменнікаў, якія ўслаўлялі беларускую мову.

У цэлым тыдзень прайшоў цікава і захапляльна. Вучні пашырылі свой кругагляд, паглыбілі  свае веды, а галоўнае, атрымалі прыемную асалоду і цудоўны  настрой ад чарговай сустрэчы з духоўнай спадчынай свайго народа.

Замацоўваючы ў слове ўсё тое, што прынята называць культурай, мова яднае нашчадкаў і продкаў, звязвае мінулае с сучасным і будучым. Таму і трэба шанаваць сваю родную мову!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.